У чацвер, 6 лютага, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу на паўночным захадзе краіны часам снег.

Раніцай і днём снег, мокры снег, на захадзе з дажджом. Месцамі слабыя завіруха і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём у асобных раёнах моцны, парывісты.

Ноччу -1…-7 °С, на ўсходзе краіны месцамі -8…-10 °С, максімальная днём -1…+4 °С.

У пятніцу, 7 лютага, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні, месцамі моцны, парывісты. Ноччу -3…-10 °С, максімальная днём 0…-6 °С.

8 лютага, у суботу, праз тэрыторыю Беларусі з Фінляндыі будзе змяшчацца ў паўднёва-ўсходнім напрамку фронт. Раніцай і днём месцамі кароткачасовы снег, на захадзе мокры снег. 

Ноччу -4…-11 °С, месцамі -12…-15 °С, днём ад -5 °С па ўсходзе і да + 1 °С па захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0