Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, які 3-4 лютага наведваў Беларусь, кажа, што Мінск пачынае канструктыўна казаць пра бяспеку Астравецкай АЭС, піша Delfi.lt

Міністр у сераду сказаў журналістам, што вітае рашэнне Беларусі прыняць экспертаў з Еўракамісіі. «Канструктыўней, адчуваецца, што менш непрымання, калі казаць пра праблемы бяспекі, таму што раней паўтаралі, што няма наогул ніякіх праблем і наогул яны нічога не збіраюцца рабіць», — сказаў Лінкявічус журналістам у сойме ў сераду.

«Я думаю, добра, што мы дамовіліся, што яны прымуць экспертаў з Генеральнага дырэктарата ЕК па энергетыцы і міжнародных экспертаў, і яны разам паглядзяць на рэкамендацыі, і самыя важныя з іх трэба будзе ажыццявіць да ўводу станцыі ў эксплуатацыю», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0