Сезон стартаваў матчамі 1/4 фіналу Кубку Беларусі па футболе. Яны прайшлі ў нядзелю, 15 сакавіка.
Салігорскі «Шахцёр» перамог мікашэвіцкі «Граніт» – 2:0, МТЗ-РІПА і «Нёман» -- клубы, што яшчэ не прайшлі ліцэнзавання, згулялі нічыю – 0:0,
БАТЭ перамог «Віцебск» – 1:0.
Адзіны мяч у гэтай гульні забіў Віталь Булыга, што два дні таму заключыў кантракт з пяціразовым чэмпіёнам краіны. Скончылася ягоная ўладзівастоцкая адысея.
Усе гэтыя пералічаныя матчы прайшлі ў Мінску.
У Магілёве на штучным полі «Гомель» прайграў «Нафтану» – 1:2.
Матчы ў адказ пройдуць 21 сакавіка.
А 19-ты чэмпіянат Беларусі стартуе 4 красавіка.
На старт павінны выйсці 14 камандаў, якія вызначаць не толькі чэмпіёна і двух прызёраў, але -- ці не галоўная інтрыга - трох няўдачнікаў (з першай лігі дадасца на наступны год адна каманда). У 2010 г. у вышэйшай лізе павінны гуляць 12 клубаў.