У Сімферопалі могуць абмежаваць падачу вады, паведамілі РБК у адміністрацыі горада.
«На гэты момант вырашаецца пытанне, ад якога па які перыяды будзе ўключацца вада. Пакуль што кажуць пра тое, што ваду будуць падаваць раніцай і ўвечары, гэта абмяркоўваецца з «Вадой Крыма», — распавёў прадстаўнік адміністрацыі.
Паводле яго слоў, у горадзе ёсць тры вадасховішчы, але вады ў іх недастаткова.
«Ападкаў было вельмі мала сёлета і летась, таму недастатковы аб'ём вады. Паводле ацэнкі «дзяржаўнага камітэта па воднай гаспадарцы і меліярацыі Крыма», запасаў, якія ёсць, хопіць на 90-100 дзён. Далей будзе залежыць ад напаўняльнасці. Калі пойдуць дажджы, снег, то сітуацыя будзе змяняцца», — сказаў суразмоўца РБК.
Гарачай вадой жыхары Сімферопаля змогуць карыстацца толькі ў выхадныя, паведаміла ў фэйсбуку «кіраўнік адміністрацыі» Сімферопаля Алена Працэнка.