06.02.2020 / 11:30

«Самсунг» заблакаваў беларусам тэлевізары, прывезеныя з Польшчы і Літвы 26

Беларусы, якія набывалі ў Еўрасаюзе тэлевізары «Самсунг» з функцыяй СмартТБ (магчымасць падключэння да інтэрнэту), сутыкнуліся з тым, што вытворца аддалена заблакаваў іх прылады.

Дапоўнена: Праблемы закранулі і некаторых людзей, якія набывалі тэлевізары ў беларускіх інтэрнэт-крамах.

Пасля чарговага абнаўлення яны бачаць паведамленне, што іх тэлевізар працуе ў рэжыме няпоўнай функцыянальнасці. Уключыць ніводнай з праграм — ні «Ютуб», ні «Залу», ні анлайн-кінатэатры — немагчыма.

Тэлевізары ў Польшчы каштуюць танней, чым у Беларусі, таму многія набываюць іх там. А «Самсунг» вырашыў змагацца з такой практыкай, заахвочваючы кліентаў набываць тэхніку ў сваіх краінах.

У інтэрнэце апісваюць спосабы, як можна «ажывіць» тэлевізары, хаця б часткова.

Калі ёсць пульт з функцыяй кіравання голасам, можна загадаць тэлевізару адкрыць праграмы — і ён паслухаецца.

Іншы спосаб — падлучыць тэлевізар да cеткі з еўрапейскім IP-адрасам. Для гэтага трэба папярэдне ўсталяваць на камп’ютар VPN. Тады тэлевізар думае, што знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін і пачынае працаваць. Але ў такім разе ўсё адно не ўключацца беларускія праграмы, напрыклад, «Зала».

БЮ

12
Henry / Адказаць
06.02.2020 / 11:41
Велкам ту Таёжны саюз.
4
LitvinM / Адказаць
06.02.2020 / 11:51
У мяне гэтая праблема ужо года 2, ці 1,5 як меней. Проста у адзін момант тэлевізар перастаў успрымаць падлучэньне да сеткі wi/fi. Як ні намагайся - не падлучаецца і ўсе. А да таго моманту працаваў як мае быць
Ну што сказаць - рашеньне "геніяльнае", галоўнае цалкам адпавядае правам спажыўца. Больш сказаць няма чаго.
6
yan / Адказаць
06.02.2020 / 11:59
Добрая "рэклама" самсунга. Так можна i тэлефоны заблакаваць. У iх там мабыць не усе дома
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру