Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Сафіі журналістам пасля перамоў з міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай, перадае БелТА.

«Беларусь будзе рухацца ў тым напрамку, які будзе адпавядаць яе нацыянальным інтарэсам. Наша прынцыповая пазіцыя ў тым, што мы не можам і не павінны сябраваць з кімсьці ў шкоду каму-небудзь», — заявіў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што ў Беларусі гістарычна склаліся добрыя адносіны з «вялікім усходнім суседам» — Расіяй. «Мы маем намер і далей умацоўваць ўсебаковае супрацоўніцтва з Расіяй. Але гэта не значыць, што мы павінны зацыклівацца толькі на адным кірунку», — звярнуў увагу міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0