Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвядзенне штрафаў для пацыентаў, якія без папярэджванняў не прыходзяць на абследаванне або на візіт да доктара нейкай спецыяльнасці, паведамляе Радыё Польшча.

— Мы аналізуем гэтае пытанне, бо гэта сапраўды вялікая праблема, — заявіў міністр здароўя Лукаш Шумоўскі.

Такіх выпадкаў за год здараецца 17 мільёнаў на 84 мільёны вызначаных візітаў і аперацый. Паводле статыстычных звестак, вельмі часта пацыенты забываюць пра аперацыю катаракты ці імплантацыю эндапратэза, а таксама пра візіт да эндакрынолага, кардыёлага і нават анколага.

Нацыянальны фонд здароўя, які аплочвае дзяржаўную ахову здароўя, стаў рассылаць смс-паведамленні, у якіх прыгадвае пра візіт, але гэта і так не дапамагае.

Праціўнікі штрафаў за неадменены візіт падкрэсліваюць, што трэба было б змяніць законы, бо цяпер права не дазваляе штрафаваць пацыентаў. Іншыя падкрэсліваюць, што штраф несправядлівы, бо хворыя вельмі часта ідуць на платны візіт, паколькі чэргі да дзяржаўнага невыносна доўгія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0