Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце горада Сочы, перадае БелТА.

У Сочы 7 лютага адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прэс-службе беларускага лідара распавялі, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Як паведамлялася, пра плануемую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка расказаў 4 лютага падчас размовы з журналістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0