У Барысаве Белінвестбанк і рэзідэнт ПВТ кампанія LWO укаранілі тэхналогію аплаты праезду з дапамогай QR-кода.

Аплачваецца праезд з дапамогай мабільнай праграмы «Аплаці». Увайшоўшы ў аўтобус, пасажыр наводзіць сканер на тэлефоне на QR-код у салоне. Пасля гэтага грошы спісваюцца з электроннага кашалька. Білет імгненна адлюстроўваецца ў смартфоне. У ім паказваецца ўся неабходная інфармацыя: нумары электроннага квітка і транспартнага сродку, яго прыналежнасць аўтобуснаму парку, дата і час пакупкі, а таксама кошт праязнога дакумента. Кандуктар таксама можа праверыць такі білет праз праграму.

Разлічыцца за праезд з дапамогай QR-кода пакуль што можна ў аўтобусах на чатырох гарадскіх маршрутах.

Хутка аплаціць праезд у аўтобусе з дапамогай QR-кода можна будзе і ў іншых гарадах: перадусім у Гомелі і Віцебску. 

Раней падобная сістэма аплаты пачала працаваць у Брэсце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?