Іранцаў хочуць адхіліць ад пабудовы ГЭС на Нёмане.

З адпаведнай ініцыятывай да кіраўніка дзяржавы звярнулася «Белэнэрга». Іранскай кампаніі Marvestan Group, якая ў 2007 годзе выйграла тэндэр на пастаўку абсталявання для Гродзенскай ГЭС, закідаюць невыкананне кантрактных абавязкаў. У «Гроднаэнерга» не выключаюць правядзення паўторнага тэндэру.

Агульны кошт праекту складае каля 110 млн еўра, праектная магутнасць станцыі мусіць скласці да 17 мВт электраэнергіі. Паводле планаў, станцыю павінны былі здаць у эксплуатацыю ўжо ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?