Аматары спорту з 15 студзеня па 5 лютага бралі ўдзел у інтэрнэт-галасаванні па выбары ідэі для талісмана ЧС па хакеі, што пройдзе ў Мінску і Рызе ў 2021 годзе. Сярод беларускіх удзельнікаў уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый стаў Хрушч (Майс па-латышску). Латвійцы ж больш упадабалі Вожыка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.

На конкурс было даслана больш за 100 заявак, у шорт-ліст увайшлі 30 работ.

Афіцыйны выбар талісмана адбудзецца 24 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0