Аргенцінская база Эсперанса ў Антарктыдзе 6 лютага зафіксавала самы гарачы дзень за ўсю гісторыю назіранняў на кантыненце. Тэмпература дасягнула +18,3°C, паведамляе The Guardian.

Станцыя Эсперанса знаходзіцца на Антарктычным паўвостраве, побач з Паўднёвай Амерыкай.

Паўвостраў награваецца, верагодна, хутчэй за ўсе іншыя рэгіёны Зямлі: яго тэмпература павысілася амаль на 3 градусы за апошнія 50 гадоў.

Папярэдняе даследаванне 2012 года паказала, што цяперашнія тэмпы пацяплення ў рэгіёне былі амаль беспрэцэдэнтнымі за апошнія 2000 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0