Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў у Сочы вырашылі згуляць у хакей. Расійскі лідар выйшаў на лёд у адной камандзе з Лукашэнкам і яго сынам Мікалаем. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведамляе журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.
Лідары краін не ўпершыню сустракаюцца на лёдзе: у лютым 2019 года каманда Пуціна і Лукашэнкі ў ходзе гульні ў алімпійскім палацы «Шайба» закінула 16 шайбаў. Разам з Лукашэнкам-бацькам тады таксама гуляў яго сын, і ён закінуў адну з першых шайбаў.
0
0
0
0
0
0