Канфлікт адбыўся ўвечары 7 лютага ў Жамбылскай вобласці Казахстана, у сяле Масанчы. Спачатку з'явілася паведамленне пра бойку паміж сямюдзесяццю людзьмі. Але паколькі сутычка здымалася відавочцамі на мабільнікі і выкладвалася ў сацсеткі, хутка да канфлікту далучыліся яшчэ 300 чалавек — жыхары суседніх сёлаў, інфармуе Turantimes.kz.

Міністр унутраных спраў Казахстана Ерлан Тургумбаеў паведаміў пра 8 загінулых і 40 пацярпелых. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні, у тым ліку агнястрэльныя.

Пашкоджана больш за 30 прыватных дамоў, 15 гандлёвых пунктаў і 23 аўтамабілі.

Цяпер сітуацыя стабілізавалася і знаходзіцца пад кантролем паліцыі і вайскоўцаў. Для расследавання канфлікту створаць міжведамасную камісію. Яна мусіць знайсці тых, хто заклікае да міжнацыянальнай варожасці і распаўсюджвае правакацыйныя чуткі і дэзінфармацыю. У сацсетках з'явіліся паведамленні, што казахі напалі на дамы кітаямоўных мусульман, якія жывуць у ауле Масанчы Дунган. Афіцыйна пра гэта не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0