Адразу некалькі буйных кітайскіх авіяперавозчыкаў сталі масава звальняць замежных пілотаў, не выплачваючы ім пры гэтым кампенсацыю, паведамляе South China Morning Post. Па словах крыніцы ТАСС, блізкага да лётнага складу авіякампаній, гаворка ідзе пра вымушаны прастой без выплат і пра датэрміновае скасаванне кантрактаў.

Фота Pixabay.com.

Фота Pixabay.com.

South China Morning Post сярод кампаній, якія вырашылі разарваць кантракты з замежнікамі, называе China Southern Airlines, Xiamen Airlines, Hainan Airlines, Tianjin Airlines і Beijing Capital Airlines. Паводле інфармацыі выдання, замежным пілотам прапануюць выбар: сысці альбо застацца, але са значным паніжэннем зарплаты.

Як піша South China Morning Post, гэтая сітуацыя тлумачыцца ўспышкай каранавірусу. Калі да 23 студзеня рынак авіяперавозак у краіне рос і кампаніі маглі плаціць лётчыкам вялікія зарплаты, то далей сітуацыя пагаршалася з кожным днём. У апошні тыдзень студзеня праз адсутнасць попыту на ўнутраныя пералёты і закрыццё аэрапорта ва Ухані было адменена каля 30% рэйсаў, а 3 лютага гэтая лічба вырасла да 60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0