Аварыя здарылася ўвечары 8 лютага. Машына МНС спрабавала пазбегнуць сутыкнення, але не атрымалася, паведамляе «Брэсцкая газета».

ДТЗ адбылося на перакрыжаванні вуліц Чырвонасцяжнай і Калесніка. На роліку, які трапіў на камеру вонкавага назірання інтэрнэт-правайдэра WikiLink, відаць, што каля 17 гадзіны машына МНС імчалася на выклік і па дарозе сутыкнулася з легкавым аўтамабілем. Мяркуючы па відэа, ратавальнікі спрабавалі сысці ад сутыкнення, але не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0