08.02.2020 / 21:02

На ўкраінскай мяжы затрымалі Кастусёва і Лялькова 24

Машыну з дэлегацыяй удзельнікаў Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» затрымалі на беларускай мяжы.

Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія сёння мусяць скончыцца ў Кіеўскай гарадской Радзе.

У складзе дэлегацыі — Ігар Лялькоў і старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку Алена Талстая.

«Завезлі нас у бокс. У боксе высадзілі ўсіх з машыны. Наша машына стаіць у раёне пад’ёмніка. Прыняслі люстэрка, падсоўваюць пад ніз. Мы стаім побач з машынай — я, Ігар Лялькоў, дзяўчына адна. Пад канвоем нас па чарзе вадзілі ў прыбіральню. Нічога не кажуць», — распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» Рыгор Кастусёў, адзначыўшы, што цягнецца ўся працэдура ўжо больш за гадзіну і памежнікі сфатаграфавалі праграму канферэнцыі.

Разам з Кастусёвым і Ляльковым таксама затрымалі актывіста руху салідарнасці «Разам» Сяргея Сянцюрова. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў асобным пакоі, ім па-ранейшаму нічога не паведамляюць.

NN.by

19
Козік / Адказаць
08.02.2020 / 21:13
Было б добра, каб хто прутам папрацаваў па сраках памежнікаў.  Каб нядзелю пасраць нармальна не маглі...
69
гоблін / Адказаць
08.02.2020 / 22:16
Вот она! Надежда Нации, шевелит седыми усами..
83
Нейкі чалавек / Адказаць
08.02.2020 / 22:21
Козік, было б добра, каб хто прутам папрацаваў па сраках гэтых так званых апазіцыянераў, а па сутнасці палітычных імпатэнтаў і імітатараў бурнай дзейнасці. Гэта ў лепшым выпадку. Пра горшы нават і згадваць не хочацца.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру