Здароўе55

Чатыры ўнікальныя аперацыі Роса правялі ў Дзіцячым хірургічным цэнтры ФОТЫ

Чатыры звышскладаныя аперацыі былі праведзеныя 7 і 8 лютага ў РНПЦ дзіцячай хірургіі, паведамляе Міністэрста аховы здароўя.

Як распавёў дырэктар цэнтра Канстанцін Драздоўскі, былі запрошаныя дзеці з самымі складанымі паталогіямі, якія патрабуюць правядзення аперацыі Роса. Умяшанні прайшлі пры непасрэдным удзеле аднаго з самых вядомых і дасведчаных кардыяхірургаў свету, прафесара Аўксендзіёса Калангоса, прэзідэнта Фонду Калангоса (Швейцарыя).

«Гэта рэдкая аперацыя для нашай краіны. Менавіта таму мы запрасілі прафесара для навучання нашых супрацоўнікаў. Неабходна падняць у нас узровень хірургіі гэтага пароку», — сказаў Канстанцін Драздоўскі, дадаўшы, што падобныя парокі развіцця штогод сустракаюцца ў некалькіх беларускіх дзяцей.

Прафесар пагадзіўся правесці некалькі майстар-класаў, таму беларускія дзіцячыя кардыяхірургі падабралі самыя складаныя выпадкі, адзін з якіх апынуўся ўнікальным. Па словах прафесара, такая анатомія, з якой 7 лютага сутыкнуліся лекары, сустракаецца вельмі рэдка.

«У гэтай аперацыі рэдка, але сустракаецца крытычны момант, як гэта было, напрыклад, у аднаго з дзяцей. Калі перасекчы няправільна, будзе шмат ускладненняў, у тым ліку ішэмія. На шчасце, нам удалося правесці аператыўнае ўмяшанне без ускладненняў», — адзначыў Аўксендзіёс Калангос.

У сусветнай практыцы аперацыю Роса выконваюць радзей, чым перасадку сэрца. Яна вельмі складаная і патрабуе каласальнага вопыту хірургаў. «У Еўропе і ЗША ўсяго некалькі адмысловых цэнтраў, якія робяць аперацыі такой складанасці. Я вельмі рады, што мы з доктарам Драздоўскім пачынаем праграму па выкананні аперацый Роса ў Беларусі. Мяне ўразіла праца доктара Драздоўскага і яго калег», — сказаў прафесар.

«Мы працуем з праблемай паталогіі аартальнага клапана. Звычайна пры нараджэнні праводзім аперацыю, якая робіць крыху лягчэйшым жыццё маляняці, але істотна дапамагчы дзіцяці можа толькі аперацыя Роса. Яна праводзіцца толькі тады, калі з аартальным клапанам ужо больш нічога немагчыма зрабіць», — адзначыў Канстанцін Драздоўскі. Ён патлумачыў, што ў гэтым выпадку лёгачны клапан ушываецца замест аартальнага, а на месца лёгачнага ставіцца адмысловы біялагічны пратэз.

Аперацыі складаліся з некалькіх частак, дактарам даводзілася спыняць сэрца кожнага малога. У такіх умяшаннях прымае ўдзел каманда з 15 спецыялістаў. Поспех шмат у чым залежыць ад таго, як будуць праведзеныя анестэзія, штучны кровазварот, якім будзе выходжванне ў аддзяленні рэанімацыі.

Падобная аперацыя ў Беларусі выконвалася ў 11-месячнага дзіцяці, яе правялі каля 10 гадоў таму. Тады дапамогу аказалі амерыканскія калегі. Другая ў тэрміновым рэжыме была праведзена беларускаму дзіцяці ў канцы чэрвеня 2019 года. Сёння, дарэчы, стала вядома, што ў Мінск з Віцебска будзе дастаўленае яшчэ адно дзіця, якое мае тэрміновую патрэбу ў такой аперацыі. 9 лютага перад адлётам прафесар і каманда беларускіх кардыяхірургаў прааперуюць і яго.

Сёння адбылася сустрэча міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка з прафесарам Аўксендзіёсам Калангосам і Канстанцінам Драздоўскім.

Абмяркоўваліся пытанні далейшай супрацы, у тым ліку магчымасць правядзення серыі майстар-класаў для беларускіх дзіцячых кардыяхірургаў.

Таксама гаворка вялася пра правядзенне сумесных навуковых даследаванняў і публікацыі у галіне дзіцячай кардыяхірургіі.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць