На фота той самы вайсковец, які пачаў стральбу (twitter.com lattebbrook)

На фота той самы вайсковец, які пачаў стральбу (twitter.com lattebbrook)

Паліцыя Тайланда ліквідавала вайскоўца, які пачаў страляніну ў горадзе Накханратчасіма і забіў 25 чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters.

Стралка забілі ў гандлёвым цэнтры Terminal 21 на паўночным усходзе краіны, дзе ён хаваўся ад праваахоўнікаў больш за 17 гадзін. У выніку страляніны 25 чалавек загінула і 63 атрымала раненні. Сярод загінулых ёсць вайскоўцы.

Вайсковец спачатку пачаў стральбу на тэрыторыі вайсковай часці. Ён забіў трох чалавек: свайго камандзіра, яшчэ аднаго ваеннага і 63-гадовую жанчыну.

Затым сеў у аўтамабіль і накіраваўся ў цэнтр горада. Па дарозе ён расстрэльваў мінакоў. Пасля ён захапіў закладнікаў у гандлёвым цэнтры Terminal 21. Праваахоўнікі высветлілі асобу нападніка: ім аказаўся 32-гадовы вайсковец Джакрапант Тома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0