Амерыканская валюта працягвае даражэць. 10 лютага яна вырасла на 0,0085 да 2,1847 беларускага рубля.

Даляр даражэе фактычна з 27 студзеня (29 студзеня яго курс не змяніўся) з адзнакі 2,1201.

1 студзеня 2020 года курс амерыканскай валюты складаў 2,1085 беларускага. Такім чынам з пачатку года падаражанне склала 7,6 капеек. 3 студзеня мінулага года даляр дасягнуў максімальнага за два гады значэння — 2,1788. 

А вось да абсалютнага рэкорду — 2,2069 (16 лютага 2016 года) яшчэ далекавата.

Еўра сёння вырас на 0,0063 да 2,3920 (1 студзеня — 2,3637).

Расійскі рубель апускаецца на 0,0023 да 3,4246 за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0