Цукеркі Ferrero Rocher, 75 г — 8,90 рубля за дзве ўпакоўкі

Нагадваем, што ўжо ў гэтую пятніцу Дзень усіх закаханых. Для тых, хто мае традыцыю 14 лютага радаваць каханых падарункамі, але адклаў іх набыццё на потым, «ГІПА» прапануе выйгрышны варыянт: адразу дзве каробкі сусветна вядомых цукерак па цане адной. Адну падарыце сваёй палове, другую — самым блізкім і дарагім людзям, і ўсе будуць задаволеныя. Але толькі паспейце да канца акцыі. 

Чыпсы Pringles, 75 г — 6,78 рубля за дзве ўпакоўкі

Яшчэ адзін прадукт з рубрыкі «неўміручая класіка» — чыпсы ў доўгай тубе. Калі вас раней ад пакупкі адштурхоўвала цана, то цяпер няма ніякіх перашкод. 

Аліўкавы алей Romeria, 500 мл — 13,90 рубля за дзве бутэлькі

Калі пачаць пералічваць усе карысныя ўласцівасці аліўкавага алею, гэты тэкст атрымаецца задоўгім. Нездарма алей з алівак называюць «вадкім золатам». Цэлы літр (дзве бутэлькі па 500 мл) карыснага прадукту можна набыць у «ГІПА» за 13,90 рубля.

Кантэйнер для прадуктаў, 500 або 400 мл — 4,40 рубля за два

Карысная, шматфункцыянальная і амаль незаменная рэч у любой гаспадарцы. Для ссабоек, пікнікоў і захоўвання прадуктаў. Ежу ў кантэйнерах можна як замарожваць, так і грэць у мікрахвалёўцы — і нічога не будзе. 

Сок таматны або нектар мульціфрукт №1, 1 л — 2,10 рубля за дзве ўпакоўкі

Таматны сок — гэта натуральны антыаксідант, які дапамагае арганізму захоўваць маладосць. Акрамя таго, таматны сок утрымлівае мноства карысных мікраэлементаў і вітамінаў. 

Пра нектары такога не скажаш, бо яны ўтрымліваюць цукар. Але калі выбар стаіць паміж нектарамі і газіроўкамі, то лепш абраць нектары.

Гарбата Lipton у пірамідках, 20 шт — 3,68 рубля за дзве ўпакоўкі

Заўважылі, што раніцай пачало святлець раней? Куды прыемней піць ранішнюю гарбату і сустракаць новы дзень. Палепшыць свой настрой можна таксама даведаўшыся, што па цане адной можна набыць адразу дзве ўпакоўкі любімай гарбаты.

Каша хуткага прыгатавання «7 злакаў»/»5 злакаў», 400 г — 2,98 рубля за дзве ўпакоўкі

У склад кашы ўваходзяць толькі натуральныя інгрэдыенты. Спалучэнне злакавых культур ідэальна падыходзіць для падтрымання энергетычнага балансу, забяспечвае арганізм комплексам вітамінаў і мікраэлементаў. А галоўнае, што кашу вельмі лёгка гатаваць. 

Соус Mr Ricco, 210 г — 1,98 рубля за дзве ўпакоўкі

Каб зрабіць стравы смачнейшымі, можна дадаваць соусы. У «ГІПА» на акцыі адразу чатыры варыянты: сырны, часночны, грыбны і з алеем авакада ды кунжутам. Дакладна знойдзеце нешта для сябе.

Напой Nesquik, 250 г — 4,68 рубля за дзве ўпакоўкі

У склад напою ўваходзяць карысныя для здароўя дзяцей вітаміны і мікраэлементы. Напой смачны, але бацькам трэба быць пільнымі: ён утрымлівае шмат цукру, таму не дазваляйце яго піць занадта часта, каб карысць была максімальнай.

Сродак для мыцця посуду Fairy, 450 мл — 3,78 рубля за дзве ўпакоўкі 

Гаспадарчыя дробязі кшталту пакетаў для смецця ці сродку для мыцця посуду маюць непрыемную ўласцівасць заканчвацца ў самы нязручны момант. Каб гэтага пазбегнуць, трэба быць запаслівым. Дзвюх упаковак сродку дакладна хопіць надоўга.

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0