10 лютага 1940 года роўна 80 гадоў таму пачаліся масавыя дэпартацыі з Заходняй Беларусі і Украіны, піша гісторык Зміцер Дрозд. У 1940 былі праведзены тры аперацыі па масавым высяленні, пачатыя 10 лютага, 13 красавіка і 29 чэрвеня. Само высяленне кожны раз ажыццяўлялася за адзін дзень. Па архіўных матэрыялах канвойных войскаў складзены пералік 208 чыгуначных эшалонаў, якімі ў 1940 дэпартаваныя з заходніх абласцей БССР і УССР вывозіліся ў глыб СССР.

Дзякуючы вызначаным звесткам аб колькасці практычна кожнага эшалона, атрымалася ацаніць лік дэпартаваных у 1940: у рамках лютаўскай аперацыі — 139—141 тысяча, у красавіку — 61 тысяча і ў чэрвені-ліпені — 75 тысяч. Усяго ў 1940—1941, па эшалонных дадзеных, было дэпартавана 309—321 тыс. чалавек.

Дзясяткі тысяч дэпартаваных загінулі ў высылцы. Многія з тых, хто выжыў, так і не змаглі вярнуцца на радзіму.

Хоць дэпартаваных і рэпрэсаваных масава рэабілітавалі яшчэ ў савецкі час, дагэтуль памяць пра тыя падзеі і ахвяр ніяк не ўвекавечаная ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0