Карл Шварцэнбэрг, міністар замежных спраў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу наступным чынам пракамэнтаваў для журналістаў рашэньне аб візавых санкцыях супраць беларускага рэжыму:

«Мы пагадзіліся, што Эўразьвязу трэба працягваць сваю ангажаванасьць у Беларусі і падтрымку станоўчых падзеяў у краіне. З гэтай мэтай мы пагадзіліся працягнуць прыпыненьне візавай забароны на ўезд некаторых беларускіх афіцыйных асобаў яшчэ на 9 месяцаў. Адначасова мы вырашылі працягнуць гэтыя абмежавальныя меры яшчэ на 12 месяцаў... Рашэньне прадоўжыць санкцыі і працягнуць прыпыненьне візавай забароны адлюстроўвае складаную сытуацыю ў Беларусі, якую мы назіралі цягам апошніх тыдняў. Апошнія выпадкі парушэньня правоў чалавека, безумоўна, нас непакояць. Эўразьвяз гатовы да паглыбленьня сваіх дачыненьняў зь Беларусьсю ў залежнасьці ад прагрэсу, які гэтая краіна будзе рабіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?