Гарачую нафтавую тэму 9 лютага пракаментаваў журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты, які паведаміў, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі кампаніямі па цэнах, якія вызначаюцца на сусветным рынку (і расійскі бок з гэтым пагадзіўся). Гэтая інфармацыя выклікала шматлікія дадатковыя пытанні, а таму БелТА звярнулася да Дзмітрыя Крутога за тлумачэннямі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Цяпер цана для нас на 17% ніжэйшая за сусветную, гэта толькі на памер пошліны (раней у «Белнафтахіме» заяўлялі, што цана расейскай нафты для Беларусі цяпер складае 83% ад сусветнай). А калі мы пошліну прыбяром і возьмем чыстую цану паміж кампаніямі, то яна, па сутнасці, сусветная. А расійскія кампаніі кажуць: вы нам яшчэ прэміі заплаціце. Гэта значыць, яны хочуць яшчэ на нашым рынку зарабіць, — сказаў Круты.

Круты заявіў, што калі абагульніць, у «сусветную цану» ўваходзяць два складнікі: гэта цана паміж кампаніямі — чыстая, без прэміі, і тая пошліна, якая ёсць паводле ўмоў расійскага падатковага манеўру на сёння. Сумарна — гэта мінус 17% ад той каціроўкі, якую мы бачым на Brent, і ўсё астатняе. Гэта значыць, мы будзем купляць па 83% ад сусветнай цаны.

У сваю чаргу расіяне, дадаючы прэмію, хочуць гэтую цану павялічыць, сказаў Круты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0