president.gov.by

president.gov.by

На нарадзе з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка сёння заўважыў, што Беларусь з усіх бакоў пранізаная рознымі медыйнымі патокамі, паведамляе прэс-служба.

«Многія з іх адкрыта дэструктыўныя, — заявіў кіраўнік краіны. — Беларусь знаходзіцца ў самых складаных у гэтым плане адносінах. І не трэба нас, дапусцім, параўноўваць з дзяржавамі, такімі, быццам бы, як мы: Швейцарыяй, Аўстрыяй і гэтак далей. Абсалютна не, бо гэтыя дзяржавы існуюць у складзе магутнага, вялізнага ЕС. І яны заўсёды абапіраюцца на сваіх саюзнікаў, і, прынамсі, у спіну ім не страляюць».

«Мы ж знаходзімся ў такім становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад сапернікаў або ворагаў, як мы іх называлі. І ў гэтым плане Беларусь прастрэльваецца з усіх бакоў. Ды і ў буйных замежных СМІ ў дачыненні да нашай краіны часта з'яўляюцца інсінуацыі, а часам і зусім заведамая хлусня і паклёп», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0