11.02.2020 / 13:50

«Беларусьфільм» прэзентаваў трэйлер блокбастара «Авантуры Пранціша Вырвіча». Па-руску ВІДЭА 19

Прэм'ера фільма — 19 сакавіка.

«Беларусьфільм» зняў стужку «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

Падзеі адбываюцца ў XVIII ст. Галоўныя героі — шляхціч Вырвіч і доктар-алхімік Баўтрамей Лёднік. Яны ўцягнутыя ў інтрыгі магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай. Апроч таго, яны разам з іншымі героямі змагаюцца за ўладу.

Рэжысёр карціны — Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя - Валянцін Залужны. У галоўных ролях зняліся Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чэкерэс ды іншыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Павел Ас / Адказаць
11.02.2020 / 14:06
Кнігі не чытаў. Канешне добра што сініматограф звяртаецца да нашай мінуўшчыны. Але спачатку трэба на кінастужку схадзіць, а потым нейкія высновы рабіць. І да, спадзяюся калі фільм будзе ўдалым, Беларусьфільм знойдзе грошы на беларускамоўны дубляж :)
3
Мікола / Адказаць
11.02.2020 / 14:08
-- ты кто?
-- я хляхтич

вы паглядзелі "беларускі гістарычны фільм" на русском языке 8-))
асаблівы цымус што твор Рублеўскай у арыгінале па-беларуску -- нават перакладаць на беларускую не патрабавалася.
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
11.02.2020 / 14:17
Павел Ас, не знойдзе
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру