У Будапешце прайшло лёсаванне тэніснага Кубка федэрацыі. 12 зборных падзеленыя на чатыры групы па тры каманды.
Беларусь згуляе з Бельгіяй і Аўстраліяй.
Зборныя паміж сабой правядуць па тры матчы: два адзіночныя. Пераможца групы выходзіць у паўфінал, дзе згуляе з найлепшай камандай групы «D» (Чэхія, Швейцарыя, Германія).
Фінал на грунце пройдзе ў Будапешце з 14 па 19 красавіка.
Нагадаем, што ў мінулыя выходныя Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч перамаглі ў гасцях Нідэрланды.