12.02.2020 / 10:12

«Найжахлівейшая ноч у жыцці», — Парашэнка пра мінскія перамовы ў лютым 2015 года 16

Пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў мінскія перамовы 12 лютага 2015 года «найжахлівейшай ноччу» ў жыцці. У калонцы для «Украінскай праўды» палітык заявіў, што перад перамовамі ён ездзіў у Краматорск Данецкай вобласці. 10 лютага 2015 года там у ракетнай атацы загінулі 17 чалавек, піша «Радыё Свабода».

«Стамляльны 19-гадзінны марафон з [прэзідэнтам Расіі] Пуціным, халодным, жорсткім і глыбока варожым да Украіны «перамоўнікам» — гэта нішто ў параўнанні з узрушэннем, якое выпала перад тым перажыць усходнеўкраінскаму гораду», — піша Парашэнка.

Ён лічыць, што краматорская трагедыя «не кранула ніводнай струны» ў душы Пуціна.

«Пасля [былы прэзідэнт Францыі] Франсуа Алянд напіша, як «шмат разоў Парашэнка і Пуцін падымалі голас адзін на аднаго». Так, гэта была найжахлівейшая ноч у маім жыцці. Аднак вырашальная для таго, каб стрымаць агрэсара… Ключавая задача Мінска-2 палягала ў тым, каб спыніць наступ расійскіх рэгулярных войскаў, прадухіліць акружэнне нашых салдат, выратаваць жыцці тысяч людзей, вайскоўцаў і цывільных асобаў», — успамінае пяты прэзідэнт.

Паводле яго, Пуцін настойваў, што 8 тысяч украінскіх вайскоўцаў — у акружэнні.

«Мы адназначна заявілі, што ніякага акружэння няма, а нашы зброі не складуць. Але, каб пераканаць у гэтым усіх удзельнікаў сустрэчы, украінская дэлегацыя на нейкі час перамясцілася ў асобнае памяшканне. Адтуль праз лінію закрытай сувязі мы кантактавалі з Генштабам. Урэшце атрымалі яснае паведамленне, што нашы працягваюць абарону па лініі, вызначанай у Мінску 19 верасня 2014 года, і акружэння не дапусцяць», — сказаў Парашэнка.

На яго думку, Пуцін «цягнуў час», каб украінскія вайскоўцы былі акружаныя і знішчаныя, альбо «ў найлепшым выпадку» — раззброеныя і захопленыя ў палон. Нягледзячы на гэта, Масква ўрэшце пагадзілася на прыпыненне агню з 15 лютага.

«Галоўнае, што менскія пагадненні далі Украіне — гэта каштоўны час. Час для сістэмнага развіцця арміі. Час засяродзіцца на пераадоленні сацыяльнага крызісу, выкліканага вайной і блакаваннем доступу ўкраінскіх тавараў на расейскі рынак. Час для таго, каб умацаваць міжнародную кааліцыю ў падтрымку Украіны. Час, каб стварыць і ўтрымліваць санкцыйны механізм супраць Расіі», — заявіў былы прэзідэнт.

NN.by

21
Козік / Адказаць
12.02.2020 / 10:40
Слава Украіне!  Героям Слава!  Я не ўяўляю, як гэта ўкраінцы змаглі выбраць блазна замест адэкватнага Прэзідэнта??  Зараз гэтая гоп-кампанія пачала разбягацца як шчуры з карабля...
48
любите родину мать вашу / Адказаць
12.02.2020 / 11:00
вечны гістарычны праклён той дзяржаўнай асобе, якая аддала загад забіваць сваіх суседзяў, з якімі разам шмат гадоў жылі ў "шматпакаёвай кватэры"! якая на стагоддзі зрабіла ворагамі два блізкія адзін да аднаго народы! што ж тычыцца сутнасьці інтэрвію фігуранта, дык вядома ж, народ Україны стаміўся ад таго парашэнкаўскага "дажыманьня" (так можна "дажымаць" дзесяцігоддзямі і не "дажаць"!) і абраў таго, хто абяцаў мір. урэшце, колькі людзей вярнуліся ў свае українскія сем'і за няпоўны год. а раней, "пры тых саветах" гэтых людзей забіралі з сем'яў. ва ўсялякай справе галоўнае - вынік, а не працэс. і як выніка ў "дажыманьні" няма - геть!
13
мясцовы2 / Адказаць
12.02.2020 / 11:04
У яго багата недахопаў і палітычных памылак, але ён застанецца ў гісторыі як самы Ўкраінскі прэзідэнт з усіх астатніх, што былі да яго і дакладна яшчэ аднаго пасля.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру