12.02.2020 / 12:50

Рэйтынг даверу да Навальнага ў Расіі застаецца на ўзроўні 3% 8

Гэта вынік сацыялагічнага даследавання расійскага «Левада-цэнтра».

Лідарам даверу расіян застаецца Уладзімір Пуцін, хоць яго рэйтынг і ўпаў з 59 % у лістападзе 2017-га да 35 % у студзені 2020-га.

На другім і трэцім месцах — міністры абароны і замежных спраў Расіі Сяргей Шайгу і Сяргей Лаўроў.

Лідары псеўдаапазіцыйных партый Уладзімір Жырыноўскі і Генадзій Зюганаў цешацца даверам 14 і 7 % расіян адпаведна.

З апазіцыйных дзеячоў у спіс трапіў толькі антыкарупцыйны актывіст Аляксей Навальны, але яго рэйтынг трымаецца на нязменным з 2018 года ўзроўні 3 %. Варта адзначыць, што ён у чорным спісе на федэральных тэлеканалах Расіі.

Сяргей Гезгала; фота Wikimedia Commons

2
меркаванне / Адказаць
12.02.2020 / 13:18
А гундзяеву колькі вераць? Менш, чым пуціну-шойгу-лаўрову? А ў "авось крывая вывязе"?
0
Алесь Нязгода / Адказаць
12.02.2020 / 14:51
Бо Навальны ў інтэрнэце, а інтэрнэт гэта ж сьметніца. А Путлер - па тэлевізары, а значыць праўда.
0
РомаК / Адказаць
12.02.2020 / 18:10
Все что надо знать про народ этой страны, Жир новский —14%, просто нет слов.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру