12.02.2020 / 13:25

Эрдаган прыгразіў збіваць усе самалёты над Ідлібам 2

kremlin.ru

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыгразіў збіваць ўсе самалёты ў небе над правінцыяй Ідліб у Сірыі, калі яны будуць прадстаўляць небяспеку турэцкім сілам у дадзеным рэгіёне. Пра гэта піша Daily Sabah.

Паводле яго слоў, Анкара без ваганняў ударыць па цэлях, якія нясуць прамую пагрозу для вайскоўцаў у гэтым раёне. «Самалёты, якія бамбілі мірных жыхароў у Ідлібе, больш не будуць лётаць так свабодна», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Эрдаган дадаў, што дасягнутыя з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным сочынскія дамоўленасці па Ідлібе больш не дзейнічаюць, бо прэзідэнт Сірыі Башар Асад і іншыя груба парушылі яго.

NN.by

1
Павел Ас / Адказаць
12.02.2020 / 13:36
А збіваць будуць з НЕМАЮЧЫХАНАЛАГАЎ С-400 :lol: Шах і мат Вова :)
0
Ёпрст / Адказаць
12.02.2020 / 19:50
Стагоддзямі расейская імперыя ваявала з Турцыяй. Нешта змянілась? Расея лезе на Блізкі Усход і атрымае па зубах! Эрдаган больш круты, чым Пуцін!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру