12.02.2020 / 14:24

У Ціхім акіяне вандруе чарговы лайнер з 1450 пасажырамі. Пяць краін адмовіліся яго прыняць з-за каранавіруса 4

MasteroGarfield

Парты некалькіх краін адмовілі ў прыпынку лайнеру Westerdam круізнай кампаніі Holland America Line з-за сітуацыі з каранавірусам.

Судна адправілася ў двухтыднёвае падарожжа з Ганконга 1 лютага, аднак экіпаж пасля быў вымушаны адмяніць запланаваныя прыпынкі ў партах Тайваня, Японіі, Філіпінах і выспы Гуам па рашэнні ўладаў. Такім чынам, мясцовыя ўрады паспрабуюць спыніць магчымы распаўсюд хваробы.

Мяркуецца, што лайнер завершыць паездку ў чацвер, 13 лютага, у тайландскім партовым горадзе Лаем-Чабанг. У той жа час міністр аховы здароўя краіны Ануцін Чарнвіракул заявіў, што распарадзіцца аб адмове прыняць судна.

Адзначаецца, што Westerdam не закрыты на каранцін, а на яго борце знаходзяцца 1455 пасажыраў і 802 члены экіпажу — сярод іх няма заражаных каранавірусам. Вядома, што судна мае дастатковую колькасць паліва і прадуктаў да канца рэйса.

NN.by

0
Брыдкая пачвара / Адказаць
12.02.2020 / 14:59
Магчыма пашанцуе пасажырам, калі вірус не знаайдуць. Затое круіз удлініцца.
1
tumash / Адказаць
12.02.2020 / 15:27
Лятучы галандзец.
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
12.02.2020 / 19:06
а вось Расея нічога не баіцца - па навінах прайшло, што амаль 600 чалавек , вывезеныя з Кітая ў Забайкалье, двухтыднёвы каранцін будуць адбываць..... ??? удома. па сваіх хатах???
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру