Каля васьмідзесяці чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб правесці традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі, якая адбываецца 16‑га чысла кожнага месяца.

У асноўным на плошчы былі прадстаўнікі «Маладой Беларусі», «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ». «Малады фронт» за дзве гадзіны да гэтага правёў сваю акцыю салідарнасці на плошчы Незалежнасці, куды прыйшло блізу 30 чалавек.

Людзі стаялі з партрэтамі ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, Арцёма Дубскага, Тацяны Цішкевіч, Віктара Ганчара, Анатоля Кроўскага. Таксама ўпершыню былі заўважаныя выявы рэкрутаў — Вячоркі, Шылы і Хведарука.

Моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Яўген Афнагель зрабілі кароткія прамовы. Сярод іншага яны заклікалі людзей прыйсці 25 Сакавіка да Акадэміі навук, каб разам адзначыць Дзень Волі.

Міліцыя нікога не затрымлівала. Праз паўгадзіны ўдзельнікі акцыі разышліся.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0