12.02.2020 / 15:08

МЗС Расіі: Афіцыйная Варшава зайгралася 38

Прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава ў інтэрв'ю Першаму каналу пракаментавала артыкул польскага пасла ў Берліне Анджэя Пшылебскага пра тое, што СССР нібыта зрабіў немагчымым супраціў нацысцкай Германіі, акупаваўшы Польшчу ў 1939 годзе. Запіс даступны на сайце канала, піша lenta.ru

На думку Захаравай, словы дыпламата можна кваліфікаваць як заявы пра тое, што Савецкі Саюз акупаваў сам сябе. «Афіцыйная Варшава зайгралася!» — падкрэсліла Захарава, адзначыўшы, што кажа ў гэтым выпадку не пра ўсіх грамадзян Польшчы.

Захарава таксама распавяла, што, паводле інфармацыі МЗС, польскія праўладныя структуры нядаўна правялі нараду па пытанні нейтралізацыі матэрыялаў і гістарычных фактаў аб Другой сусветнай вайне, якія распаўсюджвае Масква. «Думаю, што, на жаль, мы шмат яшчэ што пабачым. Але нам ёсць чым адказаць», — дадала яна.

12
ooo / Адказаць
12.02.2020 / 15:13
Сейчас бы слушать нищую Россию.
18
Cepro / Адказаць
12.02.2020 / 15:15
Пасол усё слушна сказаў. А гэтая *** як заўсёды нясе трызню.
142
Брыдкая пачвара / Адказаць
12.02.2020 / 15:40
У 1938 годзе палякі не дазволілі СССР аказаць ваеную дапамогу Чэхаславакіі, над якой навісла пагроза фашысцкай акупацыі. Цалкам зразумела ,хто перашкаджаў аказваць супраціў нацыстам
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру