12.02.2020 / 15:36

У Браславе ратавальнікі знялі з высачэзнай хвоі ката, які прасядзеў там пяць дзён ФОТА 6

Здарэнне адбылося пры канцы мінулага тыдня, у аддзел па надзвычайных сітуацыях звярнуўся мужчына з просьбай выратаваць ката, паведамляе «Браслаўская звязда».

Гаспадар на час адсутнасці пакінуў свайго ўлюбёнца на апеку сябра. Банцік — кот хатні, і пагуляць надвор выходзіць рэдка, але, бывае, цікаўнасць бярэ верх над звыклым жыццёвым укладам.

Апынуўшыся на вуліцы, Банцік, хутчэй за ўсё, не змог супернічаць з дваровымі насельнікамі, і яму нічога іншага не заставалася, як уcкараскацца на дрэва, прычым на самую верхавіну высачэзнай хвоі.

Тры дні, дарэчы, ката не маглі знайсці зусім, і толькі суседка выпадкова пачула ягоны крык аб дапамозе і ледзь заўважыла жывёлу на самым версе.

Ніякія ўгаворы спусціцца не дзейнічалі: кот прасядзеў на дрэве яшчэ два дні. Выбару не было: прыйшлося тэлефанаваць 101.

Каб выратаваць ката, спатрэбілася вышка, якую даў «Браслаў-камунальнік», спрытны спецыяліст і некалькі хвілін.

Пажарнік-выратавальнік Сяргей Лябік узняўся на вышыню трохпавярховага дома і зняў няшчасную жывёліну. Ката вярнулі гаспадару.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Надзя / Адказаць
12.02.2020 / 15:51
Дабрая справа. Дзякуй.
29
Кажыма праўду / Адказаць
12.02.2020 / 16:11
У катоў бываюць такія заскокі – забрацца на вершаліну і сядзець там днямі. Сам бы злез, як надакучыла, толькі грошы змарнавалі на спецтэхніку.
2
Скураныя крылы / Адказаць
12.02.2020 / 17:27
Людзі, якія ратуюць і дапамагаюць нам, часам рызыкуючы сваім жыццём, нясуць службу суткі праз двое. Не праз тры, як у краінах-суседзях.


Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру