12.02.2020 / 16:44

Японца прызналі самым старым мужчынам у свеце. Яму 112 гадоў

Японскі даўгавечнік Тытэцу Ватанабэ, якому цяпер 112 гадоў, увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса, як самы стары мужчына ў свеце. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на японскае агенцтва Kyodo.

Як паведамляецца, Ватанабэ нарадзіўся 5 сакавіка 1907 года ў сям'і сялян. Калі яму было 20 гадоў, ён пераехаў на Тайвань, і вярнуўся ў Японію толькі праз 18 гадоў. На гэты момант рэкардсмен пражывае ў доме састарэлых у Ніігата, дзе ён і атрымаў пасведчанне аб сваім новым статусе.

Да пераходу да Ватанабэ званне самага старога мужчыны належала Масадзу Нанака з Хакайда. Удакладняецца, што даўгавечнік памёр ва ўзросце 113 гадоў 20 студзеня 2019 года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру