12.02.2020 / 17:01

Беларусь прапанавала расійскім кампаніям новую схему забеспячэння заправак 2

Беларусь прапанавала расійскім кампаніям, якія валодаюць АЗС у краіне, давальніцкую схему для паставак нафтапрадуктаў на іх запраўкі, заявіў у сераду ria.ru прэс-сакратар дзяржканцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Белнафтахім» ужо неаднаразова прапаноўваў матчыным структурам расійскіх кампаній звярнуць увагу на магчымасць давальніцкай схемы. Схема заключаецца ў тым, што яны пастаўляюць нафту для перапрацоўкі (на два НПЗ краіны) і наступную пастаўку (нафтапрадуктаў) на свае даччыныя АЗС у Беларусі. Гэтая прапанова пакуль сустрэчных хадоў не атрымала», — распавёў Цішчанка.

Па словах прэс-сакратара, гэтая прапанова звязана з некаторымі «праявамі нервовасці» з боку «дачок» расійскіх кампаній-уладальнікаў АЗС, што звязана з нявызначанай сітуацыяй у нафтавай сферы для Беларусі. Між тым Цішчанка падкрэсліў, што НПЗ рэспублікі рэгулярна адгружаюць паліва на заправачныя станцыі па ўсёй краіне.

1
Павел Ас / Адказаць
12.02.2020 / 18:29
Не будуць гэтыя фашысты-алігархі так працаваць :( Ім трэба АДРАЗУ "БАБЛО ЗРУБІЦЬ", а не нейкімі перапрацоўкамі займацца :(
0
Ёпрст / Адказаць
12.02.2020 / 19:39
Даўно трэба пераводзіь усё на рэйкі нармальнага еўрапейскага бізнеса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру