Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюду, паведамляе БелТА.

Абмеркаваныя вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.

У Беларусі выпадкаў захворвання каранавірусам не зарэгістравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0