12.02.2020 / 17:30

Пяскоў пракаментаваў чуткі, што Пуцін у Сочы прапаноўваў Лукашэнку стварыць звышдзяржаву 10

kremlin.ru

Уладзімір Пуцін не прапаноўваў беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку аб'яднаць узначаленыя імі дзяржавы, заявіў РІА Навіны прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта не так, яны казалі аб паглыбленні саюзнай інтэграцыі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Пра тое, што расійскі прэзідэнт нібыта прапаноўваў Лукашэнку аб'яднаць Расію і Беларусь, каб стварыць звышдзяржаву, 12 лютага паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы ў Крамлі. 

Гэты план абмяркоўваўся прэзідэнтамі яшчэ ў снежні мінулага года, але дамовіцца не ўдалося і на асабістай сустрэчу 7 лютага ў Сочы з-за катэгарычнай адмовы Лукашэнкі. Па словах суразмоўцаў агенцтва, дзякуючы такому сцэнару Пуцін мог бы застацца ва ўладзе і пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў як лідар новай Саюзнай дзяржавы.

10
LitvinM / Адказаць
12.02.2020 / 17:45
Слухайце, калі Пу не застанецца пасьля 2024 ва ўладзе і без заглынаньня Беларусі, то гэта будзе азначаць, што амаль усе чалавецтва папросту лохі пужлівыя
63
Брыдкая пачвара / Адказаць
12.02.2020 / 17:46
Пэўна, зноӯкі Вашынгтон Пост захваляваўся)))
79
Чебаркуль / Адказаць
12.02.2020 / 18:09
Той Беларуси на карте мира не видно, но если её присоединить к России, то тогда получится действительно невиданная сверхдержавища!!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру