12.02.2020 / 19:51

У Гомелі зграя бадзяжных сабак сапсавала прыпаркаваны ў двары аўтамабіль ВІДЭА 11

У Гомелі бадзяжныя сабакі пашкодзілі прыпаркаваную ў двары машыну. Выпадак не гарантыйны, а жывёлы працягваюць бадзяцца, паведамляюць «Моцныя навіны».

11 лютага каля шостай раніцы ў дзверы кватэры мясцовай жыхаркі пагрукаў сусед і паведаміў навіну — яе машына пашкоджана. Выйшаўшы на вуліцу і агледзеўшы аўтамабіль, Алёна жахнулася: на зямлі валялася разламаная на часткі нумарная рамка, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, капот, пярэднія крылы, бампер, рашотка і вадзіцельскія дзверы. Жанчына не змагла стрымаць слёз, бо яна купіла машыну ў салоне ўсяго два гады таму.

Каб знайсці хуліганаў, гамяльчанка звярнулася ў міліцыю. У суседзяў на балконе вісіць камера відэаназірання, таму вінаватых вылічылі адразу.

Жанчына звярнулася да дылераў, бо аўто на гарантыі, аднак іх словы яе не абнадзеілі — гэта не страхавы выпадак. Папярэдне ўрон ацанілі ў 1800 рублёў.

27
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
12.02.2020 / 20:12
Але ж іншыя машыны не шкодзілі. Тут нешта не тое. Ці не водзіцца за гаспадыняй аўто грашок? Ці не збівала яна бадзяжную сабаку? Ну а тут банда вылічіла і адпомсціла. Лёгенька так. Але ж хто прызнаецца.
5
ugo / Адказаць
12.02.2020 / 20:12
У мяне, каля шматпавярховіка адной лініяй стаяць тры аўтастаянкі. І ўсе практычна пустыя. А у 20 кроках, каля нашых дамоу, не прайсці ад запаркаваных машын. Можа, калі купілі машыну за некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, то і на ахоўную аўтастаянку грошай можна было б выдаткаваць? ----- Мне, дарэчы, машыны запаркаваныя нанач аніколькi не замінаюць (гэта так, між іншым).
11
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
12.02.2020 / 20:16
Хто адказны за бадзячых сабак, той няхай i плацiць!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру