12.02.2020 / 20:29

«Газпром нафта» заявіла пра гатоўнасць абмяркоўваць з Беларуссю схемы паставак 6

«Газпром нафта» гатовая абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Дзюкаў, паведамляе РИА Новости.

Па словах Дзюкава, кампанія таксама гатова абмеркаваць з беларускім бокам пастаўкі па давальніцкай схеме, калі кампанія пастаўляе сыравіну на нафтаперапрацоўчы завод, пазней забірае нафтапрадукты і адпраўляе іх на АЗС.

Раней у сераду, 12 лютага, прапанову працаваць па такой схеме расійскім кампаніям высунуў дзяржканцэрн «Белнафтахім». Тады прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка паведамляў, што ніякіх сустрэчных хадоў з боку расійскіх нафтавых кампаній не было зроблена.

NN.by

2
litwin / Адказаць
12.02.2020 / 20:38
Трэба зусім не купляць нафту у Крамля. А за транзыт нафты і газа з Масквы браць па максімуму.
0
Скураныя крылы / Адказаць
12.02.2020 / 20:44
У якой валюце разлікі будуць?

3
Павел Ас / Адказаць
12.02.2020 / 20:49
Гэтыя фашысты-алігархі, толькі і мараць каб "зрубіць бабло па быраму", нам задорага прадаваць тое, што ў Расеі ім абыходзіцца ў капейкі :( А беларусы на НПЗ будуць сядзець без працы, даходы будць ісці напрамую ў кішэню гэтым фашыстам-алігархам, мінуючы бюджэт Беларусі :(
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру