12.02.2020 / 21:00

Славакія пачынае выплачваць усім пенсіянерам 13-ю пенсію 4

Урад Славакіі зацвердзіў у сераду падваенне дзіцячых грашовых дапамог і выплату 13-й пенсіі. Гэтае рашэнне было прынята напярэдадні агульнанацыянальных выбараў, якія адбудуцца ў канцы гэтага месяца, паведамляе Reuters.

Урад узначальвае левая партыя «Смер», якая з 2006 года амаль бесперапынна кіруе Славакіяй.

Славацкія дзяржаўныя фінансы могуць дазволіць сабе новыя выдаткі, сказаў прэм'ер краіны Пітэр Пелегрыні, які з'яўляецца лідарам партыі «Смер».

Паведамляецца, што пажылыя людзі будуць атрымліваць дадатковую пенсію ў канцы года, а ўдовы, інваліды і іншыя асобы таксама атрымаюць дадатковыя грашовыя сродкі.

Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Славаччыне складае цяпер 460 еўра (гэта каля 1100 беларускіх рублёў).

NN.by

0
Henry / Адказаць
12.02.2020 / 21:21
А як жа - "вокруг неспокойно, мир нестабилен, нам будет очень трудно"@АГЛ ?
2
циник / Адказаць
12.02.2020 / 21:45
а что в таёжном союзе?
был кстати в словакии. цены ниже, зарплаты раз в пять выше. 
сколько ещё луканутые будут красть у белорусов лет, жизни и будущего? 

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
12.02.2020 / 22:33
Нават і каментаваць няма жадання... Ужо колькі раней сустракаў пенсіянераў, з якімі прыходзілася спрачацца... 150-200 рублёў -- для іх нармальная пенсія! Могуць і вочы табе выдраць, калі кажаш, што гэта пенсія -- жабрацкая. А мы, маўляў, і дзецям яшчэ ашчаджаем па 50 рублёў. Бульбу садзім, буракі, парсючка гадуем...  Цяпер і я стаў пенсіянерам. Далі мінімалку! Дзесьці 180 рублёў (110 рублёў беларуская + 39 эўра латышская). І я сам сябе пытаю -- нахалеры я ў маладосці прарабам дняваў і начаваў на аб'ектах, без выходных, не разу не быў у водпуску. А мне камуніст начальнік казаў -- не нужно думать только о себе, прежде всего нужно думать о стране!  А "страна" цяпер падумала пра мяне? Дык людзі якія ні дня не працавалі -- таксама атрымалі мінімалку. І нахалеры той працоўны стаж, з якога выкінуць сужбу ў войску вучобу ў інстытуце ці тэхнікуме.  Бульбу садзіць, кабана гадаваць -- я не буду, па той прычыне што мне гэта забараніў есці доктар, бо ўзнімаецца паказнікі цукру ў крыві. А пішу я гэта не дзеля таго, каб пажаліцца, а каб тутэйшым тролям, якія тут адпрацоўваюць пайку, нагадаць: можаце хадзіць на суботнікі, збіраць камяні ў полі па беспрацоўю -- дзяржава ўрэшце рэшт вас аб'ягорыць і вы пашкадуеце, што дажылі да пенсіі ў Краіне для жыцця!.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру