12.02.2020 / 22:43

СААЗ: Занадта рана прагназаваць канец эпідэміі каранавіруса

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) папярэдзіла, што яшчэ занадта рана казаць аб завяршэнні эпідэміі каранавіруса Covid-19.

Пра гэта заявіў Майкл Раян, выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях, піша The Guardian.

«Мы чакаем, што вірус возьмуць пад кантроль, але мы не будзем казаць пра даты… Пакуль што занадта рана прагназаваць пачатак, сярэдзіну або канец гэтай эпідэміі», — заявіў ён.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру