13.02.2020 / 09:11

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2020 года пройдзе ў Раўбічах абноўлена 3

Фота Вадзіма Заміроўскага

Прычына ў тым, што ў эстонскім горадзе Отэпя, дзе павінны былі прайсці спаборніцтвы, няма снегу, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Інспектар Міжнароднага саюза біятланістаў 12 лютага пабываў у Раўбічах, каб ацаніць гатоўнасць аб'екта да спаборніцтваў. Там актыўна робяць штучны снег, працуюць нават пры плюсавой тэмпературы, а 20 лютага пачнецца ўкатка трасы.

Чэмпіянат мусіць пачацца 26 лютага. Міжнародны саюз біятланістаў абяцае Беларусі кампенсаваць усе выдаткі.

Трэба сказаць, што ЧЕ па біятлоне не надта цікавае відовішча і не ідзе ў параўнанне з чэмпіянатам свету, што стартуе сёння ў паўночнай Італіі.

Дарэчы, год таму чэмпіянат Еўропы па біятлоне ўжо праводзіўся ў Раўбічах.

0
Axel Justas / Адказаць
13.02.2020 / 12:48
Дык а чаму ў Раўбічах могуць зрабіць штучны снег, а ў Эстоніі - не? Мо не надта ім гэты чэмпіянат і патрэбны?
0
Ляксандра / Адказаць
13.02.2020 / 13:44
Главное,что "выдатки кампенсуюць".Пусть за их счёт ребята в Раубичах организационного  опыта набираются.
4
Ляксандра / Адказаць
13.02.2020 / 13:45
Axel Justas,Ответ на ладони:силёнок не хватает у лимитрофа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру