@aisultannazarbayev

@aisultannazarbayev

Унук першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Айсултан Назарбаеў, які спрабаваў забіць сябе і атрымаў год умоўнага тэрміну за напад на паліцэйскага ў Лондане, папрасіў у Вялікабрытаніі палітычнага прытулку. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша lenta.ru.

Унук былога казахстанскага лідара патлумачыў сваё рашэнне ціскам з боку сям'і. Ён заявіў, што валодае інфармацыяй «аб высокамаштабнай карупцыі паміж урадамі Расіі і Казахстана». Пры гэтым Назарбаеў-малодшы адзначыў, што ўсе падрабязнасці ён распавёў у інтэрв'ю брытанскаму выданню Times, якое будзе апублікавана ў найбліжэйшы час.

Раней Айсултан Назарбаеў заявіў, што яго хочуць забіць. Ён распавёў, што знаходзіцца ў англійскай бальніцы, быў у турме і меў праблемы са сваякамі.

У ліпені 2019 года Айсултан у Лондане укусіў канстэбля, які спрабаваў перашкодзіць яму пакончыць з сабой. 30-гадовага ўнука першага прэзідэнта Казахстана прысудзілі да года ўмоўна, 140 гадзін грамадскіх прац, штрафу і кампенсацыі шкоды ў некалькі тысяч фунтаў стэрлінгаў, а таксама абавязалі прайсці лячэнне ад нарказалежнасці — наведаць як мінімум 20 сесій у нарколага.

Яго бацька Рахат Аліеў да 2008 года быў жанаты з дачкой Назарбаева Дарыгай. У 2015-м ён быў знойдзены мёртвым у аўстрыйскай турме, дзе знаходзіўся па абвінавачванні ў забойстве двух топ-менеджараў Нурбанку. У Казахстане Аліева абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да захопу ўлады і арганізацыі злачыннай групы і завочна прысудзілі да 40 гадоў турмы. Казахстан двойчы пасылаў у Аўстрыю запыт на яго экстрадыцыю, але атрымліваў адмову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0