13.02.2020 / 13:15

Полацкі пранкер пакусаў рыбу ў краме і выліў сабе на галаву малако. А цяпер выбачаецца ВІДЭА 12

Але перад тым ён дамовіўся з прадавачкамі і аплаціў тавар, а пасля нават памыў падлогу.

19-гадовы Валер Пірагоў з Полацка наглядзеўся разам са сваімі сябрамі ролікаў на ютубе і вырашыў паўтарыць подзвігі іншых блогераў.

«Усё задумвалася як прыкол. І пра ўсё было загадзя дамоўлена з прадавачкамі і з прыбіральшчыцамі. Ролікі мы запісвалі для нашага тэлеграм-канала, выклалі ў інстаграм. Нашы сябры, якіх чалавек 200, пасмяяліся і забыліся», — расказвае Валер.

Аднак ролікі трапілі ў ютуб-канал адміністратара адной з гарадскіх суполак Полацка «Укантакце».

«З гэтага і пачалося. Мы былі ў шоку, калі ролік падпісалі «Жывадзёр у краме. Куды глядзіць міліцыя?» Ну які жывадзёр?! Я і не кусаў тую рыбіну, нават кроў у яе не пайшла. Пасля за рыбу заплаціў, за малако таксама. Я нават падлогу пасля памыў у краме», — запэўнівае Валер.

Валер Пірагоў — навучэнец Полацкага політэхнічнага каледжа. Пасля таго як яго свавольствы трапілі ў сеціва, пачаліся праблемы на вучобе.

«Дырэктар выклікаў мяне з мамай да сябе. Была доўгая размова, што я павінен вучобай займацца, а не лухтой усякай. Я пагадзіўся з гэтым. Мне далі тэрмін на выпраўленне. Здаецца, у міліцыю ніхто заяў пісаць не будзе.

Усё, больш ніякіх пранкаў, ніякага блогерства. Хопіць з мяне», — адказвае Валер.

У каледжы, дзе вучыцца Валер, расказалі, што ў навучэнца ёсць праблемы з вучобай. 

«Відэа тут ні пры чым, хаця яно таксама негатыўна адбіваецца на іміджы нашай установы. У каментарах жа пішуць: куды глядзяць настаўнікі? Але каб Пірагоў вучыўся на выдатна, то праблем бы ў яго не было. Аднак ёсць пытанні з незадавальняючымі адзнакамі, з прагуламі. Валер вучыцца на платным. Хлопцу 19 гадоў, лепш знайшоў бы сабе падпрацоўку, дык ён займаецца лухтой», — адказалі ў каледжы. 

НТ

4
Электрастанцыя / Адказаць
13.02.2020 / 13:27
Пранкер - гэта дыягназ:)
7
Ліцьвін металіст / Адказаць
13.02.2020 / 13:32
гледзяць тупы расейскі кантэнт дэградантаў, а пасля кпыўдзяцца, што на іх такая рэакцыя.
18
belariy / Адказаць
13.02.2020 / 13:40
як задраў гэты савецкі саюз.
ды якая розьніца, што ён робіць у свой вольны час, калі ён не парушае закон ???
не падабаюцца яго адзнакі ?? ну так выганяйце з каледжа. але ж не выганіце, бо на платным вучыцца. а вам жа, маралісты сраныя, грошыкі патрэбныя. ну так калі вы трымаеце ў сябе двоечніка з-за яго грошай, то не сьмярдзіце прылюдна з-а яго паводзінаў, бо ў саміх не лепшыя.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру