13.02.2020 / 12:46

Нарэшце адна з краін прыняла лайнер «Вестэрдам», які самотна плаваў у Ціхім акіяне з падазрэннем на каранавірус 4

Круізны лайнер «Вестэрдам», які раней адмовіліся прыняць пяць краін, прыбыў у Камбоджу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Пасажыры і члены экіпажа пакуль не высадзіліся на бераг: улады Камбоджы правяраюць іх на каранавірус. Калі на борце «Вестэрдама» не знойдуць заражаных, пасажыры пачнуць пакідаць лайнер 14 лютага.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханом Гебрэесус пахваліў улады Камбоджы за прыём «Вестэрдама». «Гэта прыклад міжнароднай салідарнасці, да якой мы ўвесь час заклікаем», — заявіў ён.

На борце «Вестэрдама» знаходзяцца 1455 пасажыраў і 802 чальцы экіпажу. Лайнер правёў у моры два тыдні, паколькі яго адмовіліся ўпусціць у свае парты Японія, Гуам, Філіпіны, Тайланд і Тайвань. Лайнер не пускалі з боязі, што яго пасажыры або члены экіпажа могуць быць заражаныя каранавірусам. Аператар лайнера — кампанія Holland America Line — сцвярджаў, што людзі на борце рэгулярна правяраліся падчас падарожжа, і ні ў каго з іх не быў знойдзены вірус.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Кажыма праўду / Адказаць
13.02.2020 / 13:12
Вось бы яны праплавалі адрынутыя з паўгады, нарэшце без паліва і ежы прысталі да берага, а чалавецтва тымчасам цю-цю – павымерла. І на гэтых 2000 гаротнікаў звальваецца пачэсная місія аднаўлення чалавечай цывілізацыі...

Галівудзкі блякбастар.
6
Ліцьвін металіст / Адказаць
13.02.2020 / 13:33
Гістэрыка з вірусам нейкая
0
Axel Justas / Адказаць
13.02.2020 / 14:21
Тур Гэйердал, дарэчы, трапіў у падобную гісторыю яшчэ ў 1970-х. Паплыў з Месапатаміі ў Афрыку на адноўленым старажытным чоўне 'Тыгр' (а па-сутнасці, на дзесяці бярвеннях з ветразем), а тым часам у Джыбаўці ды наваколлях здарыліся рэвалюцыі, старыя візы не прызнаюцца, земежнікаў не ўпускаюць, і г. д. Так і сядзелі на мокрых бярвеннях з тыдзень без вады і ежы, пазіраючы на злых ахоўнікаў з аўтаматамі на беразе.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру