Багуслаў Радзівіл: Генерал караля. Ірына Данеўская; пер. з укр. Н. В. Бабінай.

У гістарычным рамане-эпапеі «Багуслаў Радзівіл. Генерал караля» апісваюцца крывавыя падзеі 1648—1655 гадоў, калі ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія і малдаўскія землі ахапілі шматлікія збройныя канфлікты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Патоп».

Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтай пары ўкраінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў. Што далей — пераможа сіла амбіцый ці непрымірымыя ворагі здолеюць дамовіцца між сабой? Чытайце ў новым выданні! 

Новы раман па-беларуску можна набыць у «Акадэмкнізе» (Мінск, пр Незалежнасці, 72). 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру