Спорт33

«Дакладна‑не‑Абрамовіч» вывеў футбольны клуб роднай вёскі ў лідэры Бундэслігі

Калі Дытмар Гоп прыйшоў да дабрабыту, ён пачаў спансараваць спорт. У яго была дзяцінная і нерэальная, як на першы погляд, ідэя.

Сапраўднае яго імя Дытмар Гоп. Ён кампутарны мільярдэр, але ягонае імя грыміць у Германіі з другой прычыны: спадар Гоп паламаў статус‑кво айчыннага футбольнага свету.

Who is Who

Дытмар Гоп сваім прозвішчам адпавядае жыццёваму наробку.

69‑гадовы працаголік вырас у вёсцы Гофэнхайм, што паміж Гайдэльбергам і Гайльбронам.

Гуляў у лініі нападзення мясцовага аматарскага футбольнага клубу, у гульні, паводле сведчанняў адналетак, ішоў на поўную рызыку і выкладваўся да канца. Тое ўсталяваў сабе за правіла і па‑за стадыёнам.

Вырашыў атрымаць вышэйшую адукацыю. Прадаваў цукровыя буракі, збіраў слімакоў для рэстаранаў і за гэта аплачваў вучобу ва ўніверсітэце.

Вывучыўся інфарматыцы і ў 32 гады заснаваў сваю фірму SAP (Business Software Solutions Applications and Service – Праграмнае забяспечанне, перыферыя і сервіс для бізнэсу). На сёння ў фірме 50 тысячаў супрацоўнікаў. Гоп!

Калі Дытмар Гоп прыйшоў да дабрабыту, пачаў спансараваць спорт. Дваццаць гадоў таму назад узяўся за дзяцінную і нерэальную, як на першы погляд, ідэю: вывесці футбольны клуб роднай вёскі ў Бундэслігу.

Гляньце цяпер на турнірную табліцу: ці ёсць там Гофэнхайм? Ёсць! І дзе? А наверсе табліцы, хурды‑мурды! І яшчэ раз Гоп.

Восеньскі малы чэмпіянат 2008 года клуб наогул завяршыў на першым месцы!

Сказаў «гоп» – а як пераскочыў?

Тэхнічна Дытмар Гоп зрабіў гэта так. Ён перанёс прынцыпы пабудовы свайго бізнэсу на гэтую новую дзялянку.

Памяняў аматарскія структуры спартовага клуба на прафесійныя, запрасіў у сваю вёску найлепшых трэнераў. Паўсюль у акрузе заснаваныя былі падлеткавыя фарм‑клубы, прычым так, што ў школе клубу перспектыўныя маладыя футбалісты могуць атрымаць таксама і базавую гімназічную альбо прафесійную адукацыю – хто да чога прыдатны.
У 2008 годзе Нямецкі футбольны звяз надаў Гофэнхайму годнасць элітнай школы футболу. Галоўны адмысловец поспеху трэнер Ральф Рангнік ў гэтым сама годзе заявіў, што не будзе заключаць кантракт з гульцамі, старэйшымі за 25 гадоў.

Яшчэ адна адметнасць: з падачы Нямецкага футбольнага звязу, у супрацы з журналістамі, за Дытмарам Гопам замацавалася азначэнне «Дакладна‑не‑Абрамовіч».

Дытмар Гоп уклаў у клуб і яго інфраструктуру больш за 100 мільёнаў еўра.

У 2010 годзе ён плануе здаць у эксплуатацыю «Райн‑Нэкар‑стадыён» для свайго вясковага клубу каля аўтабану А6 (дзеля лепшага даезду) на 30 тысячаў наведвальнікаў. І нават тут спадар Гоп застаецца бізнэсоўцам, бо пралічыў, што стадыён будзе ўтрымліваць сябе сам – будзе самаакупным.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць