13.02.2020 / 20:11

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расію шанаваць суверэнітэт Беларусі 5

12-13 лютага 2020 года ў Бруселі міністры абароны краінаў NATO абмяркоўвалі магчымыя адказы на выклікі бяспецы, якія паўсталі ў сувязі з разгортваннем расійскай ракетнай сістэмы SSC-8 (Новатор 9M729). Енс Стольтэнбэрг, генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу, падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі адказаў на пытанне журналіста «Белсату».

Пытанне тычылася магчымых захадаў NATO, каб пазбегнуць патэнцыйнага размяшчэння расійскіх ракет не толькі ў Калінінградзе, але і ў Беларусі і магчымых перамоў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі на гэты конт.

Енс Стольтэнбэрг адказаў:

— Беларусь — партнёр NATO, мы цэнім гэтае партнёрства. Беларусь — гэта суверэнная нацыя, якая прымае суверэнныя рашэнні, і мы шануем гэтыя рашэнні. Мы таксама, вядома, заклікаем Расію паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх нацый у Еўропе, у тым ліку Беларусі. Гэта пытанне павагі да таго, што ўсе нацыі ў Еўропе — суверэнныя, з правам прымаць уласныя рашэнні без умяшання з боку суседзяў.

3
Вецер валос. / Адказаць
13.02.2020 / 21:26
Дзякую! НАТО.
15
Вікент / Адказаць
14.02.2020 / 02:52
Калі адной рукою паважаюць суверэнітэт, а другой - праз майданы прапіхваюць сваю акупацыйную адміністрацыю. 

Плавалі ведаем. 
7
Вожык / Адказаць
14.02.2020 / 08:05
На этом поддержка закончилась ((
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру