Раніцай 7 лютага супрацоўнікі аднаго з банкаў пабачылі пабітым інфакіёск. Да крамы, дзе размяшчалася пашкоджаная прылада, выехала міліцыя.

Праваахоўнікі прагледзелі запісы з камер відэаназірання і вызначылі кола магчымых падазраваных. Адным з іх аказаўся 14-гадовы школьнік, выйсці на якога ўдалося праз некалькі дзён.

Падлетак распавёў, што напярэдадні здарэння ён выпіваў у лесе са сваімі сябрамі. Гуляючы па горадзе, школьнік звярнуў увагу на інфакіёск і беспадстаўна разбіў у ім шкло. Хлопец так і не змог растлумачыць свой учынак.

Школьнік, пакуль яго шукалі, паспеў яшчэ раз парушыць закон. У адной з крамаў ён паспрабаваў скрасці спіртное, але на выхадзе яго затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0